Пачатак новага года ў бібліятэках заўсёды суправаджаецца літаратурнымі юбілеямі — цёплымі і важнымі святамі беларускай культуры. Сёлета эстафету юбілейных дат адкрывае народны пісьменнік, сцэнарыст, драматург, грамадскі дзеяч і лаўрэат Дзяржаўных прэмій Беларусі і СССР, а таксама Дзяржаўнай прэміі Саюза ў галіне літаратуры і мастацтва — Іван Пятровіч Шамякін, якому 30 студзеня споўніцца 105 гадоў. Напярэдадні юбілею ў філіяле ”Вярхоўская сельская бібліятэка“ прайшоў юбілейны вечар — успамін ”Талент непадуладны часу“...