У гэтым годзе споўнілася роўна 130 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага байкапісца і драматурга, паэта, празаіка, мовазнаўца Кандрата Крапівы. У сувязі з гэтай падзеяй на абанеменце цэнтральнай раённай бібліятэкі ў рамках праекта "Моладзі аб літаратуры - учора і сёння" аформлена выстава-падарожжа “Мастак сатырычнага слова”.
На адкрыццё выставы былі запрошаны вучні 6 “А” класа ГУО “Сярэдняя школа №2 г.п Бешанковічы ім. Н. М. Ткачэнка”...