Талент непадуладны часу

02.02.2026

Сёння табе – гонар і пашана,
Прывітанне ад братоў, зарніц…
Напісаў нямала ты раманаў,
Хто ж не піў з тваіх “Жывых крыніц”?
Верна служыш дарагой Айчыне,
Радасны, бадзёры, малады,
Шырыню тваёй “Глыбокай плыні”
Вымяраем доўгія гады.

П. Прануза

 Пачатак новага года ў бібліятэках заўсёды суправаджаецца літаратурнымі юбілеямі — цёплымі і важнымі святамі беларускай культуры. Сёлета эстафету юбілейных дат адкрывае народны пісьменнік, сцэнарыст, драматург, грамадскі дзеяч і лаўрэат Дзяржаўных прэмій Беларусі і СССР, а таксама Дзяржаўнай прэміі Саюза ў галіне літаратуры і мастацтва — Іван Пятровіч Шамякін, якому 30 студзеня споўнілася 105 гадоў.
 Іван Шамякін — яркі і непаўторны прыклад пісьменніка, які сваё жыццё прысвяціў служэнню беларускай літаратуры. Ён — адзін з нямногіх беларускіх аўтараў, якіх шчыра называлі ”жывым класікам“. Яго творы выходзілі ў мільёнах асобнікаў, зачароўваючы чытачоў захапляльнымі сюжэтамі і вострымі жыццёвымі тэмамі. Іван Пятровіч перакладаўся на мноства моў свету, а таксама ператвараліся ў сцэнарыі для фільмаў і тэатральных пастановак. Усе ведаюць яго знакамітыя раманы: ”Трыважнае счасце“, ”Сэрца на далоні“, ”Вазьму тваю боль“, ”Гандлярка і паэт“, ”Злая зорка“, ”Атланты і Карыятыды“, ”Снежныя зімы“ і многія іншыя.
 Напярэдадні юбілею ў філіяле ”Вярхоўская сельская бібліятэка“ прайшоў юбілейны вечар — успамін ”Талент непадуладны часу“. У рамках мерапрыемства была арганізавана сустрэча з малавядомымі фактамі біяграфіі выдатнага пісьменніка. Была прадстаўлена выстава ”Іван Шамякін: вядомы і невядомы“, якая дазволіла прысутным адкрыць для сябе новыя старонкі яго жыцця і творчасці.